Новы 2017 год не сустрэлі двое маладых прыгожых жыхароў Гомеля. Халодным лістападаўскім днём скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая Кацярына, а за некалькі дзён да Новага года пайшоў з жыцця яе хлопец, 21-гадовы Уладзімір*.

Фота са старонкі Уладзіміра ў сацыяльных сетках

Фота са старонкі Уладзіміра ў сацыяльных сетках

«Разам назаўжды», — такі статус у сацыяльнай сетцы пакінуў хлопец, які не перажыў смерць каханай. На яго старонцы — дзясяткі фота з Кацярынай, адно з якіх падпісана: «Давай назаўжды». Яшчэ адно — «Апошняе фота». На ім маладая вясёлая пара прымярае ў краме цёплыя курткі.

Аб трагічных падзеях афіцыйнай інфармацыі практычна няма. У канцы лістапада Следчы камітэт толькі пацвердзіў смерць 15-гадовай навучэнкі аднаго з гомельскіх ліцэяў.

Як стала вядома Naviny.by, 29 снежня пайшоў з жыцця і 21-гадовы хлопец загінулай. Афіцыйнага каментара ад Упраўлення СК па Гомельскай вобласці пакуль так і не атрымалі.

На старонцы ў сацыяльнай сетцы Кацярыны — шмат філасофскіх і дэпрэсіўных выказванняў.

«Наша лесвіца ў неба была расхістанымі драбінамі», — канстатавала ў лістападзе, за некалькі тыдняў да сваёй гібелі дзяўчына. «Мая дэпрэсія ярчэй за тваю эйфарыю», «Дык хто ж ты, нарэшце? — Я частка той сілы, што вечна хоча зла, але робіць дабро», «Чаму нас вучыць раман «Майстар і Маргарыта? — Што двое могуць быць шчаслівыя толькі ў выпадку адначасовай смерці або падтрымкі сатаны», «Сур'ёзнае стаўленне да чаго б там ні было з'яўляецца ў гэтым жыцці фатальнай памылкай. — А жыццё — гэта сур'ёзна? — О так, жыццё — гэта сур'ёзна. Але не вельмі», «Баішся смерці? Можна падумаць, ты жывеш!», «А недзе растуць дрэвы, з якіх пазбіваюць нашы труны», - запісы на старонцы Кацярыны — сігналы навакольнаму даросламу свету, які апынуўся сляпы і глухі да іх.

Уладзімір быў у сацыяльнай сетцы апошні раз каля 4-й раніцы 29 снежня, ён пакінуў статус «Разам назаўжды».

«Бавіць закаты ў самоце мне здавалася, было бессэнсоўна дзень пры дні, без перапынкаў і выходных, я стараўся ЗНАЙСЦІ ВЫХАД з бясконцага цыклу замкнёных лабірынтаў, але кожны дзень адно і тое ж», — напісаў ён.

Ілюстрацыя са старонкі Уладзіміра ў сацыяльных сетках

Ілюстрацыя са старонкі Уладзіміра ў сацыяльных сетках

Трагедыя адбылася ў старым драўляным доме прыватнага сектара Гомеля. Цяпер у гэтым доме, дзе два маладыя чалавекі пайшлі з жыцця, ніхто не жыве. На вокнах - сняжынкі. Іх наляпіў Уладзімір, перад Новым годам, і ўпрыгожыў ёлку, але 2017 ён не сустрэў. Пра трагедыю трохі ведаюць суседзі хлопца.

Кацярыну і Уладзіміра часта бачылі разам. Па словах суседзяў, розніца ва ўзросце не была прыкметная, дзяўчына выглядала старэйшай за свае гады. Суседзі не бачылі, каб маладыя людзі сварыліся або лаяліся. Уладзімір і Кацярына часта разам каталіся на роварах і стваралі ўражанне шчаслівай пары.

Кацярына вучылася на першым курсе ў адным з ліцэяў Гомеля, па тэхнічнай спецыяльнасці. Там яе характарызуюць станоўча: была жыццярадаснай, з усімі сябравала, не прапускала заняткі, гуляла ў валейбол.

У дзяўчыны бацькі былі ў разводзе, маці з-за спецыфікі працы часта адсутнічала дома, і Кацярына ў гэты час жыла ў бабулі і дзядулі.

Уладзімір быў на чацвёртым курсе аднаго з універсітэтаў, і таксама мае станоўчыя характарыстыкі: вучыўся на платным, заняткі не прапускаў, паспяваў па вучобе, а за некалькі дзён да самагубства патэлефанаваў у ВНУ і сказаў, што захварэў, таму не хадзіў на заняткі.

Хлопец жыў у доме, які належыць жывому яго дзеду, той прыязджаў час ад часу наведаць ўнука.

У адзін з лістападаўскіх дзён суседзі ўбачылі ля гэтага дома «хуткую» і міліцыю, так дазналіся, што Кацярына пайшла з жыцця. Яе ў пятлі знайшоў Уладзімір, калі вярнуўся з заняткаў ва універсітэце.

Пасля трагедыі хлопец працягваў жыць у гэтым жа доме, і калі да яго прыязджаў дзядуля, падганяў яго, адмаўляўся камунікаваць, казаў, што хоча пабыць адзін.

29 снежня суседзі пачулі крык дзядулі. Ён прыехаў наведаць ўнука і знайшоў яго мёртвым. Уладзімір пакінуў вялікую запіску, у якой прасіў прабачэння ў сваякоў за свой учынак і пісаў, што не можа жыць без сваёй каханай.

Цяпер у гэтым доме ніхто не жыве.

* Імёны змененыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?