З пачатку года ў Беларусі насмерць замерзлі 22 чалавекі. Усяго ж з 9 снежня, калі пачалі ўлік, замерзлі аж 47 чалавек, паведаміла 17 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўная спецыялістка аддзела першаснай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Саўко, піша БелаПАН.

У палове гэтых выпадкаў людзі ўжывалі алкаголь. І далёка не кожны замерзлы — асоба без пэўнага месца жыхарства.

Паводле слоў намесніка галоўнага доктара па медыцынскай частцы Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Паўла Удода, толькі ў Мінску з 9 снежня 2016 года з халадовымі або галалёднымі траўмамі звярнулася 1.200 чалавек. З іх каля 230 чалавек было шпіталізавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0