Кенійская дэпутатка заклікала жанчын не займацца сэксам з мужамі, пакуль тыя не зарэгістраваліся ў якасці выбаршчыкаў на ўсеагульных выбарах 8 жніўня, піша ВВС.
AFP
Мішы Мбока заявіла, што гэта найлепшая стратэгія па прыцягненні апазіцыйных галасоў.
«Жанчыны, вось стратэгія, якую вы павінны выкарыстоўваць. Гэта лепш за ўсё. Адмаўляйце ім у сэксе, пакуль яны не пакажуць вам сваю карту выбаршчыка», — сказала яна.
Рэгістрацыя выбаршчыкаў заканчваецца 17 лютага.
Мбоко заявіла, што сэкс — магутная зброя, якая можа заахвоціць мужчын пабегчы рэгістравацца.
Яна ўдакладніла, што яе мужа байкот не закране, бо ён ужо атрымаў сваю карту выбаршчыка, перадае выданне Standard.
Прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята хоча пераабрацца на другі тэрмін, яго супернікам стане кандыдат, які падтрымліваецца альянсам апазіцыйных партый, уключаючы партыю ODM, у якую ўваходзіць Мішы Мбока.
Мбока заявіла, што шанцы апазіцыі на перамогу на выбарах павышаюцца, калі зарэгіструецца вялікая колькасць выбаршчыкаў.
Гэта не першая спроба паўплываць на палітычную сітуацыю ў Кеніі з дапамогай сэкс-байкоту.
У 2009 годзе жанчыны-актывісты правялі тыднёвы сэкс-страйк, каб пакласці канец канфлікту паміж прэзідэнтам Мваі Кібакі і прэм'ер-міністрам Раілай Адзінгай.





