Упершыню з Другой сусветнай вайны каля 300 амерыканскіх марскіх пехацінцаў высадзіліся ў Нарвегіі. Расія вельмі незадаволеная, паведамляе Reuters.
Reuters
Высадка амерыканскіх салдат у Нарвегіі супадае па часе з адпраўкай некалькіх тысяч вайскоўцаў ЗША ў Польшчу, аднак нарвежскія чыноўнікі адпрэчваюць якую-небудзь сувязь гэтай падзеі з праблемамі НАТА і Расіі.
Вайскоўцы з ЗША будуць знаходзіцца ў Нарвегіі на працягу года. Па словах прадстаўніка нарвежскай арміі Руна Харстэда, марская пяхота будзе вучыцца весці баявыя дзеянні ва ўмовах зімы на ваеннай базе паблізу горада Транхейм за 1500 км ад мяжы з Расіяй.
У пасольстве Расіі ў Осла не разумеюць, для чаго амерыканскія войскі прыбылі ў Нарвегію. «Прымаючы пад увагу шматлікія заявы нарвежскіх чыноўнікаў аб адсутнасці пагрозы з боку Расіі для Нарвегіі, мы хацелі б зразумець, для якіх мэтаў яны так хочуць павялічыць свой ваенны патэнцыял, у прыватнасці, шляхам дыслакацыі амерыканскіх войскаў», - кажуць у ведамстве.





