17 студзеня а 12:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе афіцыйна завяршыўся прыём заявак на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні.
Па выніках Міжнароднага конкурса на пасаду рэктара ЕГУ было атрымана 29 заявак.
Адбор кандыдатаў на пасаду рэктара будзе проводзіць Камітэт па адборы, у склад якога ўваходзяць:
- Хортан Бібі-Сэнтэр, старшыня Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ і прэзідэнт фонда «Еўразія»
- акад. Анатоль Міхайлаў, прэзідэнт ЕГУ
- Ёрген Ёргенсэн, ч.в.а. Рэктара ЕГУ
- Эва Асьнецка-Тамецка, чалец Кіраўнічай рады ЕГУ і прарэктар Каледжа Еўропы
- прафесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў, старшыня Сената ЕГУ
- дац. Андрэй Сцяпанаў, чалец Сената ЕГУ і кіраўнік Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных і палітычных навук
- Ганна Філістовіч, чалец Сената ЕГУ і прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ
Міжнародны конкурс на пасаду рэктара ЕГУ ажыццяўляе кансалтынгавае агенцтва «Mercuri Urval» ад імя ЕГУ па эгідай Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне развіцця.





