Нацбанк краіны сёння выпусціў у абарачэнне памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю беларускай міліцыі, паведамляецца на сайце банка. На рэверсе манеты — выява трох міліцыянтаў.
Манеты выпушчаныя трох відаў: залатая (намінал 50 рублёў), срэбная (20 рублёў) і медна-нікелевая (1 рубель).
nbrb.by
Манеты адчаканеныя ў АТ «Манетны двор Польшчы»
Нацбанк нагадвае, што ўсе памятныя манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам — гэта значыць, што імі можна разлічвацца па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў.





