У сераду раніцай у італьянскіх абласцях Лацыё, Абруца і Марка на працягу гадзіны адбыліся тры моцныя землятрусы магнітудай ад 5,3 да 5,7, паведамляе ВВС.

Паведамляецца, што жыхары горада Аквіла, які ў 2009 годзе быў амаль цалкам разбураны ў выніку землятрусу, у паніцы выбягалі на вуліцы. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў горадзе Аматрычэ разбурылася званіца, пашкоджаная ў выніку леташніх падземных штуршкоў.

Падземныя штуршкі адчуваліся ў тым ліку ў Рыме, размешчаным прыкладна ў 100 км ад эпіцэнтра. Пасажыры рымскага метро і вучні некаторых школ італьянскай сталіцы былі эвакуяваныя.

Паведамленні аб ахвярах і пацярпелых не паступалі.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што ацаніць шкоду ад землятрусу будзе няпроста з-за моцных снегападаў, якія абцяжарваюць рух транспарту ў цэнтральнай Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?