На чэмпіянаце свету па гандболе, што праходзіць у Францыі, зборная Беларусі прайграла Германіі.
Першы тайм скончыўся ўнічыю — 16:16, а на другі нашых не хапіла. У выніку параза — 25:31.
Нагадаем, што падапечныя Юрыя Шаўцова на чэмпіянаце прайгралі Чылі і Харватыі, перамаглі Саўдаўскую Аравію.
Германія — 8 (4 гульні), Харватыя — 6 (3), Венгрыя — 4 (4), Чылі — 2 (3), Беларусь — 2 (4), Саудаўская Аравія — 0 (4).
У пятніцу Беларусь гуляе з Венгрыяй (22:45). У 1/8 фіналу выходзяць чатыры каманды з групы. Каманды, што зоймуць 5-я і 6-я месцы, будуць выступаць у суцяшальным турніры.
0
0
0
0
0
0