14 студзеня 2020 года кампанія Microsoft спыніць падтрымку сваёй АС Windows 7. Пра гэта кампанія паведаміла ў сваім афіцыйным блогу.

Адмова ад дадзенай аперацыйнай сістэмы тлумачыцца тым, што Windows 7 ужо даўно састарэла. Яна мае вялікую колькасць праблем, звязаных з бяспекай асабістых даных уладальнікаў, з-за гэтага карыстальнікі могуць стаць ахвярамі кіберзлачынцаў. Распрацоўшчыкі адзначылі, што на сённяшні дзень сістэма не адпавядае патрабаванням сучасных тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?