FARS

FARS

Пры абрушэнні вышыннага будынка ў Тэгеране загінулі 30 пажарных. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе агенцтва FARS. Па іранскім тэлебачанні таксама абвясцілі пра гібель пажарных, не ўдакладніўшы іх колькасць.

Прадстаўнікі экстранных службаў на месцы здарэння распавялі, што пры абрушэнні пацярпелі каля 70 чалавек, у тым ліку пажарныя.

Пры гэтым, паводле звестак FARS, пад заваламі могуць заставацца да 300 чалавек. Дзяржаўнае агенцтва IRNA паведамляе, што там знаходзяцца не больш за 50 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0