Двое жыхароў Магілёва, хлопец і дзяўчына, затрыманыя па падазрэнні ў абрабаванні гандлёвага цэнтра «Армада».

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, крадзеж здарыўся ў ноч на 17 студзеня. З гандлёвага цэнтра выкрадзена прыкладна 11,5 тысячы рублёў. Дакладную суму цяпер устанаўліваюць следчыя.

18 студзеня падазраваныя — 22-гадовы хлопец і яго 21-гадовая сяброўка — былі затрыманыя аператыўнікамі. Хлопец аказаўся прадаўцом у адным з павільёнаў гэтага ж гандлёвага цэнтра, дзяўчына нідзе не працуе.

Маладыя людзі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0