Такая навацыя прадугледжаная праектам закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон Беларусі аб фізічнай культуры і спорце», які разглядаўся сёння на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА.

Праект закона разам з парламентарыямі абмеркавалі прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму. Намеснік міністра Аляксандр Дубкоўскі распавёў, што адна з навацый закране спартсменаў, якія праходзяць падрыхтоўку ў спецыялізаваных спартыўных установах і вучылішчах алімпійскага рэзерву за кошт бюджэту. Гаворка ідзе пра тых, хто не мае прафесійнага кантракту, не з'яўляюцца штатным работнікам нацыянальных каманд.

«Рэгулююцца адносіны, звязаныя з падрыхтоўкай і ўдзелам у складах нацыянальных каманд у міжнародных спаборніцтвах. У выпадку адмовы прад'яўляюцца адпаведныя патрабаванні і санкцыі, у тым ліку фінансавыя», — адзначыў намеснік міністра. Законапраектам прадугледжана, што ў гэтым выпадку спартсменам прыйдзецца пакрываць выдаткі на сваю падрыхтоўку.

Па словах Аляксандра Дубкоўскага, такія выпадкі распаўсюджаныя ў гульнявых відах спорту. «Спартсмен кіруецца асабістымі інтарэсамі. Ён выконвае кантрактныя абавязацельствы перад замежным клубам. Але забываецца пра абавязкі перад краінай, якая яго выхавала, дала магчымасць дэманстраваць вынікі, за якія яго і прыцягваюць міжнародныя клубы», — падкрэсліў намеснік міністра.

Ён нагадаў, што перспектыва ўвядзення ў Беларусі так званага спартыўнага кантракту абмяркоўвалася на Алімпійскім сходзе НАК у 2012 годзе.

Акрамя таго, у законапраекце прапануюцца меры стымулявання спартсменаў, зборных каманд за кошт стыпендый, якія ім будуць прызначаць мясцовыя ўлады. Плануецца таксама ўвесці ў Беларусі інстытут спартыўных агентаў, якія будуць дапамагаць спартсменам рэалізоўваць свае правы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю. Законапраектам устанаўліваюцца іх статус, правы і абавязкі, парадак рэгістрацыі. Папраўкі ў закон аб фізкультуры і спорце рыхтуюцца да разгляду ў першым чытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0