Міністэрства замежных спраў плануе «крок за крокам» пашыраць магчымасці для бязвізавага ўезду замежнікаў у Беларусь, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі з інфармацыяй аб месцы размяшчэння ў 1919 г. Народнага камісарыята па замежных справах.

— Мы павінны рухацца крок за крокам. Я думаю, што невялікімі крокамі мы вырашым візавую праблему. Мы пашырым бязвізавы ўезд для замежных грамадзян, якія хочуць наведаць Беларусь. Я ўпэўнены, што мы вырашым і візавую праблему ў нашых перамовах з Еўрапейскім саюзам, — заявіў міністр замежных спраў.

Нагадаем, з 12 лютага ў нашу краіну без віз на пяць дзён змогуць прылятаць грамадзяне 80 дзяржаў. У сувязі з гэтым у маскоўскіх аэрапортах у некаторых пасажыраў, якія прыляцелі з Беларусі, пачалі правяраць пашпарты - каб не прапусціць бязвізавых турыстаў у Расію.

— Там не правяраюць усіх пасажыраў, якія прыбываюць з Мінска. Зусім не, — патлумачыў Уладзімір Макей. - У Расіі правяраюць таксама пасажыраў, якія прыбываюць з паўднёвых кірункаў. З Сочы, напрыклад. Ідзе выбарачная праверка ў мэтах бяспекі. Але я ведаю, што пэўныя праблемы існуюць. Мы працуем разам з нашымі расійскімі калегамі над вырашэннем гэтых праблем. І я думаю, што мы іх вырашым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?