Chip Somodevilla / Getty Images

20 студзеня ў Вашынгтоне адбылася ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі 45-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 

У 9:30 па мясцовым часе (17:30 па Мінску) Дональд Трамп і новы віцэ-прэзідэнт Майк Пенс з жонкамі прыбудуць у Белы Дом, а ў 11:30 (19:30 па Мінску) пачнецца цырымонія прынясення прысягі на вернасць новага кіраўніка дзяржавы суграмадзянам.

Таксама Трамп па традыцыі выступіць са зваротам да краіны, пасля чаго адбудзецца інаўгурацыйны парад па Пенсільванія-авеню ад Кангрэса да Белага дома. Увечары адбудзецца святочны прывітальны канцэрт ля мемарыяла Лінкальну, у рамках якога выступяць вядомыя амерыканскія артысты.

На інаўгурацыю будзе выдаткавана 200 мільёнаў даляраў, і гэта з'яўляецца абсалютным рэкордам для амерыканскіх прэзідэнтаў. Сачыць за бяспекай на мерапрыемствах будзе паліцыя акругі Калумбія, Сакрэтная служба ЗША і іншыя федэральныя праваахоўнікі, у тым ліку 3 тысячы афіцэраў паліцыі з іншых рэгіёнаў і 5 тысяч нацгвардзейцаў.

«НН» прапануе вам некалькі анлайн-трансляцый на выбар, а таксама будзе збіраць самыя цікавыя дэталі з цырымоніі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру