Па словах кіраўніка «Роснано» Анатоля Чубайса, сярод удзельнікаў эканамічнага форуму ў Давосе пануе жах. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю BFM.

«Мабыць, самае дакладнае апісанне гэтага Давоса — гэта адчуванне жаху ад глабальнай палітычнай катастрофы», — заявіў Чубайс. Ён адзначыў, што падобную сітуацыю за ўсе свае гады ўдзелу ў Давосе ён можа ўспомніць «толькі адзін раз» — у 2009 годзе. Тады, па словах кіраўніка «Роснано», разгортваўся «глабальны сусветны фінансавы крызіс». На яго думку, «ступень жаху цяпер» роўная «ступені жаху ў 2009 годзе».

Чубайс паведаміў, што «цяперашняя катастрофа» — гэта «чыста палітычная з'ява». Сітуацыю, якая склалася, на яго думку, адлюстроўвае выступ на форуме кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна, які стаў «одай рынкавай эканоміцы». У сваёй прамове Сі заклікаў адмяніць міжкраінавыя гандлёвыя бар'еры, знізіць пошліны. У той жа час, падкрэсліў Чубайс, абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заяўляе, што «Амерыку ўсе крыўдзяць і што ён [Трамп] будзе павышаць імпартныя пошліны».

Таксама кіраўнік «Роснано» выказаў сваё стаўленне да Трампа. Гаворачы пра рэспубліканцаў, Чубайс працытаваў словы адной з «найбуйнейшых амерыканскіх удзельніц» форуму, якая заявіла, што ў Трампа-прэзідэнта ёсць «толькі дзве опцыі»: адмовіцца ад «усяго, што ён сказаў да гэтага часу» або прывесці «нас усіх да катастрофы».

Сусветны эканамічны форум (ВЭФ) у 47-ы раз праходзіць у швейцарскім Давосе з 17 па 20 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?