Напярэдадні адбылася цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, да якой было звернутая ўвага ўсяго свету. Аднак не менш позіркаў было прыкавана да выгляду першай лэдзі Амерыкі. Як перадаюць інфармагенцтвы, Мелані Трамп выглядала цудоўна ў строі ад дызайнера Ральфа Ларэна.

Getty

Мелані абрала для гэтак важнай цырымоніі светла-блакітнае паліто з вялікім каўняром і рукавамі даўжынёй тры чвэрці. Дадаткам да вобразу сталі блакітныя пальчаткі і туфлі-лодачкі ў тон. Амерыканская прэса амаль адразу ўбачыла падабенства гэтага ўбору з тым, які быў на Джэкі Кенэдзі ў дзень інаўгурацыі яе мужа Джона ў 1961 годзе. Тады Джэкі прыйшла на прысягу мужа ў амаль ідэнтычным па колеры паліто, такіх жа блакітных пальчатках.

Mirror

Аднак, што б ні пісалі і ні казалі, Мелані Трамп ў вобразе ад Ральфа Ларэна выглядала цудоўна. Цікавы той факт, што знакаміты мадэльер мае беларускія карані. Ён з'яўляецца выхадцам з габрэйскай сям'і. Яго бацька Франк Ліўшыц быў родам з Пінска, а маці Фрэйдл Катляр з Гродна. Будучыя муж і жонка пазнаёміліся ўжо ў Амерыцы. Пазней у іх нарадзіўся сын Ральф, які зменіць прозвішча Ліўшыц на Ларэн.

Getty

Модны дом Ральфа Ларэна — адзін з заканадаўцаў ў індустрыі прыгажосці, а ўладальнік ўваходзіць у спіс самых багатых людзей планеты па версіі Forbes.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру