Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Маладым спецыялістам з катэгорыі педагагічных работнікаў, якія ўжо адпрацавалі па размеркаванні два гады, але працягваюць працаваць у дадзенай установе адукацыі, яшчэ на год працягваецца выплата даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, паведамляе БЕЛТА.

Новая пастанова ўносіць змены ў пастанову Савета Міністраў ад 26 студзеня 2009 года №86.

Так, педагагічным работнікам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі два гады па размеркаванні (пераразмеркаванні), накіраванні (наступным накіраванні) на працу ва ўстановы адукацыі і якія працягваюць працаваць на ўмовах заключаных працоўных дамоваў (кантрактаў), ўстанаўліваюцца штомесячныя даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, на працягу наступнага аднаго года.

Штомесячныя даплаты выплачваюцца па асноўным месцы працы прапарцыйна адпрацаванаму часу (аб'ёму выкананых работ), але не вышэй за памер адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў.

Як растлумачылі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, такая мера дасць магчымасць замацаваць маладых спецыялістаў ва ўстановах адукацыі і не дапусціць зніжэння іх зарплаты. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0