Паўднёвакарэйская кампанія Samsung абвясціла, што прычына шматлікіх выбухаў смартфонаў Galaxy Note 7 заключаецца ў бракаваных акумулятарах, якія загараюцца ў выніку перагрэву.

AFP

AFP

Як адзначаецца ў паведамленні кампаніі, спецыялісты Samsung бяруць на сябе адказнасць за памылку і маюць намер змяніць канструкцыю і працэс вытворчасці батарэй для смартфона, паведамляе Бі-бі-сі.

«Мы зрабілі некаторыя карэкцыйныя захады для таго, каб гэтага больш не паўтарылася», - гаворыцца ў паведамленні.

Смартфон Galaxy Note 7 быў афіцыйна выпушчаны ў жніўні 2016 года ў якасці пераемніка Galaxy Note 5. У верасні мінулага года Samsung абвясціў пра адкліканне 2,5 мільёна смартфонаў гэтай мадэлі, пасля таго як некалькі апаратаў ўзарваліся і загарэліся.

Праблемы з такімі смартфонамі, па ацэнцы самой кампаніі, могуць абыйсціся ёй у 5,3 млрд даляраў, а таксама нанесці сур'ёзную шкоду рэпутацыі Samsung.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0