Мінскі школьнік траўмаваны ледзяшом, паведамілі БЕЛТА у гарадскім упраўленні МНС.

Інцыдэнт адбыўся днём 16 студзеня на вуліцы Ляшчынскага. З даху будынка кантрольнага пункта ўліку цяпла «Мінсккамунцепласеці» звалілася наледзь.

«Асцярожна: ледзяшы» - папярэджанне на вуліцах Мінска. Фота Сяргея Гудзіліна

«Асцярожна: ледзяшы» - папярэджанне на вуліцах Мінска. Фота Сяргея Гудзіліна

Вучань 6-га класа мінскай гімназіі быў дастаўлены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі з ударам галавы.

Пасля агляду і накладання шва дзіця адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0