Дзве беларускія велагоншчыцы Марына Шмаянкова і Ганна Лапцёнак дыскваліфікаваныя за ўжыванне допінгу. Абедзве спартсменкі ўключаны ў спіс дыскваліфікаваных атлетаў Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА).

У арганізме спартсменак выяўлены забаронены прэпарат эрытрапаэцін. Тэрмін пакарання складае чатыры гады — да 22 лістапада 2020 года. Таксама анулююцца ўсе вынікі, паказаныя спартсменкамі з 6 кастрычніка па 23 лістапада 2016 года.

У кастрычніку 2016-га Марына Шмаянкова не змагла прабіцца на п'едэстал гонару чэмпіянату Еўропы, выступіўшы ў гонцы пераследу, скрэтчы і омніуме.

Адхіленне велагоншчыц прымушае трэнерскі штаб зборнай ствараць новы склад у каманднай гонцы пераследу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру