Беларусь запусціла ўласны краінавы партал аб турызме belarus.travel. Пра гэта паведаміла сёння вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйнага забеспячэння Нацагентства па турызме (НАТ) Анастасія Шаткевіч, перадае БелТА.

«У гэтым годзе мы абнавілі сайт Нацагентства па турызме, які разлічаны на прафесіяналаў, а таксама ў нас з'явіўся краінавы партал belarus.travel. Такім чынам, у Нацагентства цяпер два рабочыя інструменты, каб прасоўваць турызм: сайт НАТ, які разлічаны на ўнутраны рынак, тураператараў, экскурсаводаў, і сайт belarus.travel для прэзентацыі краіны за мяжой», — распавяла Анастасія Шаткевіч.

Інфармацыя на партале будзе перакладзеная на некалькі моў, пакуль яна прадстаўленая толькі на рускай. «Сайт запушчаны літаральна ўчора, на працягу месяца-паўтара мы будзем займацца яго напаўненнем», — патлумачыла Анастасія Шаткевіч.

Партал ўяўляе з сябе сайт-канструктар, дзе інфармацыю на старонцы можна кампіляваць ў залежнасці ад пераваг мэтавай аўдыторыі — з акцэнтам на аграэкатурызм, спартыўныя або музычныя фестывалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0