Фота з сайта Каліны

Некалькі дзён таму жыхар Віцебска Сяргей Сясіцкі адправіў у Віцебскі аблвыканкам зварот наступнага зместу:

«Паводле інфармацыі з сеткі Інтэрнэт на тэрыторыі Віцебскай вобласці плануецца правядзенне канцэртаў выканаўцы шансона Віктара Каліны.

Згодна з «Палажэннем аб правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў» зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.10.2010 N 542 «Аб правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў» забараняецца правядзенне мерапрыемстваў:

  • якія маюць на мэце ажыццяўленне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасці;
  • якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян…

Пакінуўшы за дужкамі калякрымінальную тэматыку «творчасці» і вобраз дадзенага выканаўцы, выклікаюць абурэнне яго адкрыта хамскія і зневажальныя каментары, пагрозы ў адрас нашых суграмадзян, гарадоў і ў цэлым Рэспублікі Беларусь, званай ім у сацыяльнай сетцы Фэйсбук «беларашкай», а таксама інфармацыя аб яго ўдзеле ў баявых дзеяннях ва Украіне на баку незаконных фарміраванняў.

Мяркуючы, што публічная гастрольная дзейнасць дадзенага грамадзяніна наўпрост супярэчыць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, пагражае грамадзянскаму міру ў нашай краіне, прашу разглядзець пытанне аб адмове ў выдачы яму гастрольных пасведчанняў і аб адкліканні ўжо выдадзеных».

Сёння Сяргею Сясіцкаму прыйшоў адказ з Віцебскага аблвыканкама, паведаміў ён у сваім фэйсбуку.

«Такім чынам.

1. Ідэолагі прымусілі яго прыбраць рэкламу, але толькі чамусьці ў Віцебскай вобласці. Трэба меркаваць, на канцэрты ў іншых абласцях дазволы ёсць, ці там законы Беларусі працуюць неяк па-іншаму.

2. Ад ацэнкі яго хамскіх выказванняў чакана ўхіліліся.

Што рабіць далей?

1. Накіраваць аналагічныя лісты ў астатнія аблвыканкамы.

2. Назіраць за сайтам «спевака».

Калі на ім з'явіцца выдаленая інфармацыя пра канцэрты, ці яны адбудуцца без рэкламы, то, значыць, дазволы атрыманыя, а дзяржаўная ідэалогія не супраць абразаў Рэспублікі Беларусь і яе грамадзян», — рэзюмуе Сясіцкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру