Генерал-лейтэнант у адстаўцы Майкл Флін быў прызначаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на пасаду дарадцы па нацыянальнай бяспецы, аднак ягоныя магчымыя сувязі з Расіяй выклікалі крытыку назіральнікаў.
Флін на мітынгу прыхільнікаў Трампа падчас выбарчай кампаніі. Фота Reuters
Газета The Wall Street Journal, спасылаючыся на крыніцы паведаміла ў нядзелю вечарам, што контрвыведка ЗША цяпер расследуе сувязі Фліна з пуцінскімі ўрадоўцамі.
У прыватнасці, увагу спецслужбаў прыцягнулі некалькі тэлефонных размоваў Фліна з амбасадарам РФ у ЗША Сяргеям Кісляком 29 снежня, калі адміністрацыя прэзідэнта Барака Абамы аб'явіла пра новыя санкцыі супраць Масквы ў адказ на расійскія кібератакі.
Прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс заявіла, што адміністрацыя Трампа не ведае пра расследаванне і ягоныя прычыны.
Раней Шон Спайсер, прэс-сакратар пераходнай каманды Трампа, паведамляў, што кантакты Фліна з Кісляком былі звязаныя з арганізацыяй тэлефоннай размовы паміж Трампам і Пуціным.





