Ілюстрацыйнае фота з Кастрычніцкага эканамічнага форуму, аўтар фота Сяргей Гудзілін.

У прыватнасці, у частцы ўдасканалення грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі ў Беларусі пацвердзілі гатоўнасць зняць абмежаванні на адкрыццё рахункаў у замежных банках (тэрмін выканання — 2017—2019 гады) і адмяніць абавязковы продаж валютнай выручкі (цалкам — у 2018-м годзе).

Акрамя таго, ужо ў гэтым годзе плануецца вырашыць адкладзенае год таму пытанне і зрабіць Нацбанк, нарэшце, мегарэгулятарам фінансавага рынку.

Таксама ўжо ў гэтым годзе плануецца адмяніць пераважнае права выканкамаў на набыццё акцый гаспадарчых таварыстваў, якое выклікае шмат прэтэнзій інвестараў. У апошнія гады гэта права дазволіла дзяржаве закупіцца пакетамі акцый шматлікіх знакавых прадпрыемстваў.

Урад мае намер вырашыць яшчэ адну часта крытыкаваную праблему, заканадаўча замацаваўшы незваротнасць прыватызацыі дзяржмаёмасці, скараціўшы тэрмін іскавай даўнасці па прыватызацыйных здзелках да трох гадоў (2017-ы год).

З чаканых бізнесам навэл можна звярнуць увагу на запланаванае ўжо на 2018 год ўвядзенне інстытута «падатковых дэпазітаў», якія стымулююць вывад даходаў і капіталу з ценю і якое зніжае рызыкі бізнэсу.

Дакументам таксама прадугледжана падрыхтоўка прапаноў аб дэкрыміналізацыі эканамічных рызык суб'ектаў гаспадарання.

Асобныя блокі мер у праграме датычацца аптымізацыі падатковай нагрузкі, у тым ліку размова ідзе пра мараторый на павышэнне падатковых ставак і ўвядзенне новых падаткаў, збораў і пошлін, «за выключэннем выпадкаў, калі адпаведныя абавязкі Рэспублікі Беларусь прадугледжаны міжнароднымі дамовамі», і індэксацыі падатковых ставак, устаноўленых у беларускіх рублях, на ўзровень інфляцыі.

Урад таксама мае намер заняцца фінансавым аздараўленнем рэальнага сектара эканомікі. У прыватнасці, гаворка ідзе аб стварэнні сістэмы ацэнкі фіскальных рызык дзяржаўных прадпрыемстваў, у тым ліку пераглядзе ўмоў прадастаўлення ўнутраных гарантый для мінімізацыі рызык невыканання пазычальнікамі сваіх абавязацельстваў і наступу гарантыйных выпадкаў.

Беларусь таксама гатова замахнуцца на прыцягненне вядучых сусветных кампаній (заяўленая планка — капіталізацыя больш за 1 млрд даляраў) для рэалізацыі праектаў з высокай дададзенай вартасцю.

Асобныя блокі праграмы распісваюць меры па разняволенні дзелавой ініцыятывы і фарміраванні спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, у тым ліку — малога. Гаворка ідзе, да прыкладу, пра аптымізацыю фінансавых санкцый, якія ўжываюцца за нязначныя парушэнні, пашырэнне практыкі вынясення папярэджанняў замест накладання штрафаў пры прыцягненні суб'ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці ўпершыню.

Дакументам таксама анансаваная «выпрацоўка механізмаў дыферэнцыраванага прымянення штрафных санкцый у межах, прадугледжаных заканадаўствам, у залежнасці ад ступені віны і ўзроўню даходу суб'ектаў гаспадарання».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру