Здарэнне адбылося ў нядзелю, 15 студзеня, паведамляе Onliner.by. Адзін з наведвальнікаў гарналыжнага цэнтра «Сілічы», 45-гадовы Мікалай, катаўся ў сноўпарку і вырашыў выканаць сальта назад.

Спроба скончылася трагічна. Мужчына атрымаў пералом шыйнага пазванка, пашкоджанне спіннога мозгу і быў шпіталізаваны. У шпіталі яму зрабілі аперацыю, ён апрытомнеў, аднак размаўляць не мог. Праз тыдзень мужчына памёр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру