Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў выканаўчы ўказ аб выхадзе ЗША з пагаднення аб Трансціхаакіянскім партнёрстве (ТЦП), піша Бі-бі-сі.

Getty

Трамп абяцаў зрабіць гэта яшчэ падчас сваёй выбарчай кампаніі. Такім чынам новы прэзідэнт пачаў мяняць гандлёвую палітыку ЗША.

Раней Трамп заяўляў, што ТЦП уяўляе сабой патэнцыйную катастрофу для ЗША.

Паводле яго слоў, для ЗША будзе больш выгадна заключаць двухбаковыя гандлёвыя пагадненні, якія і павінны прыйсці на змену ТЦП.

Такія пагадненні, на думку Трампа, дазволяць вярнуць у ЗША прамысловасць і працоўныя месцы.

У панядзелак Дональд Трамп абяцаў сур'ёзна знізіць падаткі і спрасціць рэгуляванне для кампаній, якія захаваюць у ЗША працоўныя месцы. Гэтаму папярэднічала сустрэча з прадстаўнікамі буйных прамысловых кампаній.

Тым жа кампаніям, якія ўсё-такі выведуць прамысловую вытворчасць з ЗША, Трамп абяцаў «вельмі вялікія падаткі на мяжы».

Трансціхаакіянскае партнёрства (ТЦП) - гандлёвы пакт, які ў лютым 2016 года падпісалі 12 краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

Удзельнікамі пагаднення акрамя ЗША сталі Японія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Мексіка, Перу, Чылі, Малайзія, Бруней, Сінгапур і В'етнам. На краіны, якія ўваходзяць у гандлёвы саюз, прыходзіцца 40% усёй сусветнай эканомікі.

Удзельнікі здзелкі лічылі, што яна дапаможа ўмацаваць эканамічныя сувязі ў рэгіёне. Пакт меркаваў скарачэнне гандлёвых тарыфаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Яго прыхільнікам быў былы прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Трамп, як чакаюць журналісты і эксперты, пачне перагляд i Паўночнаамерыканскага пагаднення аб свабодным гандлі, якое заключылі паміж сабой ЗША, Канада і Мексіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру