Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 52-гадовага жыхара вёскі Запроссе, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Цела мужчыны з агнястрэльным раненнем яго блізкія знайшлі прыкладна ў восем гадзін вечара 20 студзеня ў доме па месцы жыхарства. Для высвятлення ўсіх абставін здарэння праводзіцца комплекс праверачных мерапрыемстваў, апытаныя родныя і суседзі загінулага, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

«Пры аглядзе месца здарэння праваахоўнікі знайшлі незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу, якая, згодна з атрыманымі данымі, знаходзілася ў карыстанні вяскоўца. Напярэдадні здарэння мужчына выказваў суіцыдальныя намеры», — дадала афіцыйны прадстаўнік УСК.

Вядома, што непрацуючы вясковец пакутаваў на хранічную хваробу. Перад тым як здзейсніць суіцыд, ён патэлефанаваў жонцы на працу і папрасіў у яе прабачэння, пасля чаго стрэліў сабе ў жывот.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру