Магчымасць стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі вывучаюць у Беларусі. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, піша БелТА.

«Я не першы раз з гэтым сутыкаюся. Сістэма павінна быць. Але мне важна, якая гэта будзе сістэма, каму яна будзе падпарадкоўвацца, хто за яе будзе несці адказнасць і што ў нас зроблена на сённяшні дзень. І якая цана пытання, каб дапрацаваць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён падкрэсліў, што такую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі неабходна ствараць толькі ў выпадку неабходнасці. «Яе трэба ствараць тады і яе элементы неабходна ствараць тады, калі наспела неабходнасць. Не на вялікую будучыню, а на цяпер. У адваротным выпадку мы можам стварыць гэту структуру, а яна не будзе запатрабавана. А заўтра прыйдзе час, створаная сістэма ўстарэе - і нам яна тым больш будзе не патрэбна, страцім грошы. Гэта значыць трэба своечасова ствараць тое, што трэба сёння для жыцця», - адзначыў кіраўнік дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0