Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараніць магчымасці для вывазу за мяжу драўніны па шэрых схемах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па пытаннях рэалізацыі на экспарт круглых лесаматэрыялаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Паўстае яшчэ адно пытанне, якое ўзнімае перад Прэзідэнтам курыруючы лес старшыня КДК: калі будзе пастаўлена жалезная заслона шэрым схемам, па якіх вывозіцца лес з краіны. Гэта я ў вас павінен запытаць, чаму па шэрых схемах да гэтага часу ў краіне нехта прадаваў учора або прадае сёння, можа, і заўтра неабразны лес», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы мяне інфармавалі, што камерсанты купляюць на ўнутраным рынку кубаметр хвойных за 30 еўра, надпілоўваюць бярвёны з тарцоў, апрацоўваюць непасрэдна ў лесе і пад выглядам нейкіх слупоў, калоў перапрадаюць фактычна неапрацаваную сыравіну за мяжу», - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў аб адказнасці тых, хто дапускае такія факты.

Як паведамілі кіраўніку краіны, дзякуючы такім маніпуляцыям у кішэнях некаторых дзялкоў аселі мільёны долараў. «У каго ў кішэнях? Чаму яны яшчэ ў іх у кішэнях, гэтыя долары, а не ў бюджэце краіны ў трайным або дзесяцікратным памеры?» - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

«Калі такія выпадкі ёсць, я хацеў бы, каб мы сёння на гэту тэму скончылі размову. Усё, што павінна паступіць у кішэню дзяржавы, павінна паступіць. Усё павінна быць сумленна і прыстойна», - падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0