Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў, старшынёй назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск» Ігарам Шуневічам раскрытыкаваў гульню беларускіх хакеістаў у КХЛ.

«Так, як вы (хакеісты «Дынама-Мінск».) сябе паводзілі на пляцоўцы, гуляючы з «Дынама» (Рыга), гэта ні ў адны вароты не лезе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адкрэсліў, што рыжская каманда саступае мінскім аднаклубнікам па многіх паказчыках, аднак у гульні аказалася значна мацнейшай.

«Калі б спартсмены ў «Дынама» (Рыга) атрымлівалі такія зарплаты, як нашы, у іх на парадак быў бы вышэйшы клуб. А вы як быццам не збіраецеся ў плэй-оф гуляць. Не забывайце, што 15 тыс. (заўзятараў) сядзіць на стадыёне і мільёны вас глядзяць, у тым ліку і я. Сорамна было глядзець. Каманда гуляе няроўна, вы прайграваеце тады, калі нельга прайграваць. Тое, што вы зараз страціце, потым крывёю трэба здабываць, каб выйсці ў плэй-офф і там годна выступіць. Вы ж не для мяне гуляеце, а для людзей, для народа», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?