Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

А 8-й раніцы ў Мінску было мінус 2,7°, але вецер змяніўся на паўночны.

Цягам дня у сталіцы чакаецца паступовае зніжэнне тэмпературы да мінус 8°С, у другой палове дня да мінус 9—11°С. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні.

Па Беларусі сёння да мінус 12, па паўднёва-заходняй палове цяплей: 0..- 5°С, паведамляе pogoda.by.

Халоднае надвор'е захаваецца і ў ноч на 26 студзеня і ў чацвер. Тэмпературы апусцяцца да мінус 12 у Горадні, мінус 17 у Берасці, мінус 15 у Мінску, мінус 20 на Віцебшчыне.

А вось ад пятніцы зноў прагназуецца павышэнне тэмпературы. Днём у гэты дзень у Мінску прагназуецца каля нуля і мокры снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0