Міліцыя і родныя шукаюць у Мінску 20-гадовага Мікіту Панчанку, ураджэнца Магілёва. Студэнт-завочнік прыехаў у сталіцу на сесію ў Акадэмію МУС і знік. Аб вышуку паведамляе пошукавы атрад «Анёл»
У панядзелак, 23 студзеня, прыкладна ў 09.00 студэнт знаходзіўся ў Акадэміі МУС па праспекце Машэрава, 6 у сталіцы. Але так і не прыйшоў на іспыт. Дагэтуль родныя не ведаюць пра яго месцазнаходжанне. Адшукваецца Маскоўскім РУУС Мінска.
Прыкметы: рост 176 см, мажны, вочы шэра-блакітныя, валасы цёмна-русыя. Носіць акуляры для зроку. На твары — лёгкая няголенасць.
Асаблівыя прыкметы: заікаецца, маўленне блытанае, каля рота з правага боку невялікая радзімка.
Быў апрануты: цёмна-сіняя куртка з жоўтым штучным мехам, цёмна-сіняя вязаная шапка з эмблемай у выглядзе літары «М», чорныя джынсы, чорныя боты, швэдар у зялёна-жоўта-чырвоную палоску. Пры сабе можа мець чорны заплечнік.
Усіх, хто валодае інфармацыяй аб зніклым, просяць паведаміць пра гэта па тэлефоне: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (ПВА «Анёл») або па тэлефоне 102 (міліцыя).