Пра гэта паведаміў БелТА намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях КУП «Гарэлектратранспарт» Сяргей Лазько.

У якасці пілотнага праекта бясплатны доступ да інтэрнэту з'явіўся ў сямі тралейбусах, якія абслугоўваюць маршрут №25 абласнога цэнтра. Каб скарыстацца паслугай, неабходна падключыцца да кропкі доступу, увесці нумар мабільнага тэлефона на старонцы аўтарызацыі і пароль з атрыманага СМС-паведамлення. «Маршрут №25 праходзіць праз новыя мікрараёны, дзе жыве шмат моладзі, таму ўкараненне тэхналогіі вырашылі пачаць менавіта з яго», — распавёў Сяргей Лазько.

Калі паслуга будзе запатрабаваная, яе паступова пачнуць укараняць і на іншых тралейбусных маршрутах. Наступныя ў чарзе на падключэнне да Wi-Fi — тралейбусы, якія абслугоўваюць маршрут №20, самы працяглы ў горадзе.

Паступова ў Гомелі з'яўляецца ўсё больш месцаў, абсталяваных Wi-Fi. Так, у пачатку студзеня бясплатны доступ да інтэрнэту з'явіўся ў кінатэатры імя Калініна. Да канца месяца Wi-Fi стане даступны таксама ў кінатэатрах «Мір» і «Кастрычнік». А з 1 снежня 2016 года бясплатны інтэрнэт жыхарам абласнога цэнтра «раздае» першы ў Беларусі інтэрактыўны прыпынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0