Задача па павелічэнні сярэдняга заробку ў краіне да 500 даляраў павінна выконвацца без пярэчанняў. Пра гэта заявіла кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава падчас сустрэчы з калектывам ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат».

фота прэс-службы ўрада

фота прэс-службы ўрада

«Заработная плата ў сярэднім па краіне павінна быць 500. Гэта задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, павінна выконвацца без пярэчанняў. І сёння гэта задача не толькі для ўрада, міністэрстваў і ведамстваў, а для кожнага кіраўніка кожнай арганізацыі», - падкрэсліла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, цяпер дзяржорганы працуюць над тым, як яе рэалізаваць. Пры гэтым яна адзначыла, што ў Мінску гэты паказчык па сярэдняй зарплаце ужо дасягнуты. Адзначым, што акрамя мінчукоў «па 500» атрымліваюць яшчэ ў Салігорскім раёне.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года прэзідэнт даручыў вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 даляраў у 2017 годзе. Але з умовай адпаведнага росту прадукцыйнасці працы. Апошні раз такую зарплату беларусы атрымлівалі ў снежні 2014 года. Пазней міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што заробак у 500 даляраў - «вельмі цяжкая задача».

Як вядома, сярэдняя зарплата за снежань па краіне перавысіла 400 даляраў, аднак трэба ўлічваць, што яна, як правіла, утрымлівае гадавыя бонусы і выплаты работнікам. У студзені заробкі беларусаў традыцыйна зніжаюцца. У лістападзе ж мінулага года ў сярэднім мы зараблялі 370 долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?