«Цуды здараюцца: сёньня ў родавай хаце Шутовічаў мы знайшлі дзьве невядомыя карціны Пётры Сергіевіча», — піша ў сваім фэйсбуку Павел Севярынец.

«Сёньня з рэжысэрам Аляксеем Туровічам паехалі па мясьцінах 100-годдзя БХД — усё-такі дзень народзінаў літаратуразнаўцы, рэдактара, сябра ЦК БХД Янкі Шутовіча. У вёсцы Шутавічы пад Смаргонямі знайшлі дом, дзе нарадзіліся й жылі і Ян, і ягоны дзядька, таксама сябра БХД, легендарны ксёндз Віктар Шутовіч.

Зараз дом выкупіў прадпрымальнік Станіслаў (размаўляе па-беларуску). Пакуль аглядалі дом — знайшлі дзьве невядомыя карціны Пётры Сергіевіча. Алесь Марачкін гатовы палотны рэстаўраваць. Музеі Купалы і Луцкевіча гатовыя прыняць новага Сергіевіча на баланс. А ў самім доме варта адчыніць музэй Шутовічаў — спадар Станіслаў пагадзіўся дапамагчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0