На сайце Брэсцкага гарвыканкама працягваецца інтэрнет-галасаванне за лагатып да 1000-годдзя горада.
За дзесяць дзён вызначыўся галоўны фаварыт — дзіцячы малюнак.
У выніку віруснага галасавання за яго прагаласавала больш за 9500 чалавек!
А вось адна з наступных па папулярнасці работ:
Варта адзначыць, што, на думку многіх, конкурсныя прапановы на рэдкасць бяздарныя, і галасаванне за дзіцячы малюнак стала свайго роду пратэстам.
Вынікі галасавання падвядуць 17 лютага. Іх улічыць конкурсная камісія, якая ў далейшым вызначыць пераможцаў.





