Цяжкія задачы ў эканоміцы можна вырашыць, толькі аб'яднаўшыся.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара.

«Нам незалежнасць вельмі танна дасталася: усе народы ваявалі, сёння ваюе наша братэрская Украіна. Нам нельга дапусціць таго, каб ваяваць. Мы народ міралюбівы. Напэўна, Бог перад намі паставіў гэтыя цяжкія задачы, каб мы адчувалі, што такое незалежнасць. Пераадолець усе гэта мы можам, толькі аб'яднаўшыся. І, дзякуй Богу, галоўная лінія нашай барацьбы за незалежнасць праходзіць праз эканоміку - не ў ваеннай сферы, не ў палітычнай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0