Жыхар Мінскага раёна на працягу двух дзён паляваў на ўчастку суседа, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Мінскай раённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Каменная куніца. Фота worldunique.ru

Каменная куніца. Фота worldunique.ru

— На працягу двух дзён грамадзянін Л., які пражывае ў Мінскім раёне, праводзіў незаконнае паляванне каля сталіцы, — распавядае старшы дзяржаўны інспектар Мінскай раённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Гладзілаў. — Прычым рабіў ён гэта безружэйным спосабам, з дапамогай дзвюх пастак, на суседнім дачным участку садаводчага таварыства, не маючы паляўнічай пуцёўкі або дазволу на здабычу дзічыны ў забароненым для гэтага месцы.

Па словах парушальніка, такім чынам ён хацеў злавіць каменную куніцу. Аднак яго дзеянні былі прыпыненыя супрацоўнікамі інспекцыі. Грамадзянін Л. парушыў правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання і здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, адказнасць за якое прадугледжана ч. 1 арт. 15:37 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0