Найбольшым попытам сярод беларускіх пакупнікоў у 2016 годзе карысталіся аўтамабілі французскай маркі Renault. Пра гэта паведамляе расійскае аналітычнае агенцтва «Аўтастат».

Летась у Беларусі купілі 33,6 тысячы новых аўтамабіляў — гэта на 33% менш, чым у 2015-м. Машыны кампаніі Renault займаюць чацвёртую частку рынку. У абсалютных лічбах гэта 8,5 тысячы прададзеных аўто.

Другой па папулярнасці маркай у жыхароў Беларусі стала кампанія Volkswagen — 5100 прададзеных аўто.

Тройку лідараў замыкае расійская марка LADA. Летась у нашай краіне прададзена 2400 такіх машын.

Услед ідуць Skoda і Nissan (па 2,2 тысячы).

Акрамя іх, у топ-10 беларускага рынку сярод марак па выніках 2016 года патрапілі: Hyundai (2 тысячы) і KIA (1,9 тысячы), японская Toyota (1,4 тысячы), расійскі GAZ (1,1 тысячы) і кітайскі Geely (0,8 тысячы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0