Маршрут трактарнага ралі Парыж—Мосар пралягаў па Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах паміж вёскамі Парыж і Мосар. Стартавалі трактары ў полі каля Парыжа, па маршруце руху вялася відэаздымка спаборніцтва, у тым ліку з паветра (пры дапамозе квадракоптараў). Завяршылася ралі ў Мосары, дзе каля касцёла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і канцэрт.

Паводле арганізатараў, гэтае мерапрыемства павінна паспрыяць паляпшэнню іміджу прадпрыемства і павышэнню прэстыжу прафесіі трактарыста.

МТЗ плануе зрабіць гэты праект традыцыйным.

«Дзе ён будзе праходзіць, вызначаемся. Ёсць цікавая ідэя — мы шукалі, дзе вёскі, якія носяць сугучныя назвы і знайшлі ў Чэлябінскай вобласці вёску Парыж і сугучную Мосару. Хутчэй за ўсё, у Расіі дзесьці ў канцы жніўня правядзем аналагічныя спаборніцтвы, але ўжо з іншай прадукцыяй. У планах правесці такі ж прабег, але ўжо з новым унікальным трактарам магутнасцю 450 конскіх сіл. Думаю, менавіта гэтыя трактары ў наступным годзе возьмуць удзел у такім прабегу-выпрабаванні», — цытуе БелТА генеральнага дырэктара ААТ «Мінскі трактарны завод» Фёдара Дамаценку, які выступіў перад журналістамі на трактарным ралі Парыж—Мосар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?