Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.

«Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага музыканта і цудоўнага чалавека. Аляксандр Ціхановіч упісаў незабыўную старонку ў гісторыю айчыннай эстрады, песні ў яго выкананні сталі залатымі шлягерамі на ўсе часы», — прыводзіць спачуванне дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Чалавек вялізнага таленту і шчодрай душы, ён выхаваў цэлую плеяду яркіх маладых артыстаў і быў прыкладам адданасці мастацтву і сваім слухачам. Светлая памяць пра Аляксандра Ціхановіча застанецца ў нашых сэрцах», — адзначыў Лукашэнка.

Народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча не стала ў ноч на 28 студзеня. Яму было 64 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0