Мюзікл «Ла-ла лэнд» прызнаны Гільдыяй прадзюсараў ЗША найлепшым фільмам 2016 года, паведамляе Reuters.

Такім чынам, перамога мюзікла ў 28-й штогадовай прэміі робіць яго фаварытам у барацьбе за «Оскар-2017», адзначае Reuters. Прызнаныя Гільдыяй прадзюсераў найлепшыя фільмы часцей за ўсё перамагаюць у такой жа намінацыі на «Оскар». За ўсё «Ла-ла Лэнд» намінаваны на 14 прэмій «Оскар».

Найлепшым анімацыйным фільмам прызнаны «Звераполіс», а найлепшым дакументальным «О. Джэй: зроблена ў Амерыцы». Галоўнай тэлевізійнай драмай прызнаны серыял Netflix «Вельмі дзіўныя справы».

Уручэнне ж «Оскара» адбудзецца 26 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0