Чатыры чалавекі атрымалі траўмы ў ДТЗ, якое адбылося 28 студзеня, каля 19.50, на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Багдановіча. Пра гэта распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.
— Аўтамабіль BMW, якім кіраваў 23-гадовы вадзіцель, ехаў па праспекце Машэрава з боку вуліцы Куйбышава ў напрамку вуліцы Крапоткіна ў першай паласе. На скрыжаванні з вуліцай Багдановіча ён сутыкнуўся з маршрутным таксі, якое збочвала налева, — сказалі ў ДАІ.
У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чатыры чалавекі: два пасажыры маршруткі і два пасажыры BMW. Пацярпелых даставілі ў бальніцу для агляду. Кіроўца легкавушкі і 31-гадовы кіроўца маршруткі не пацярпелі.