Кіраўнік апарата прэзідэнта ЗША Рэйнс Прыбус заявіў у інтэрв'ю каналу Эн-бі-сі, што забарона на ўезд у ЗША грамадзянам сямі ісламскіх краін не тычыцца ўладальнікаў грын-карты, гэта значыць, тых, хто атрымаў права на пастаяннае пражыванне ў ЗША.

washingtonpost.com

washingtonpost.com

У той жа час ён паведаміў, што тых, у каго ў пашпарце шмат адзнак аб наведванні краін, якія ўвайшлі ў чорны спіс, пры ўездзе ў ЗША будуць правяраць больш пільна.

«Калі вы падарожнічаеце туды і назад (паміж ЗША і названымі сям'ю краінамі), то вас падвергнуць далейшым праверкам», — сказаў ён.

Прыбус таксама дадаў, што ўсе грамадзяне названых краін, у тым ліку тых, хто мае таксама грамадзянства ЗША, могуць быць падвергнутыя дадатковым працэдурам праверкі.

Такім чынам Прыбус абверг зробленую раней заяву прэс-сакратара міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША Джыліян Крыстэнсэн, якая заявіла, што забарона будзе ўведзена і ў дачыненні да ўладальнікаў грын-карты.

Таксама кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта абверг папрокі ў тым, што ўвядзенне забароны выклікала хаос. Паводле яго слоў, у суботу ў ЗША заехалі 325 тыс. чалавек, толькі 109 з іх былі затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0