Супрацоўніца службы аховы метро Людміла Майстрэнка атрымала вядомасць у сярэдзіне студзеня пасля канфлікту з адным з пасажыраў.

Пасажыру не спадабалася, што Майстрэнка звярталася да людзей па-беларуску. Абураны пасажыр, які назваўся Антонам Савіцкім і прадставіўся госцем беларускай сталіцы з Расіі, нават пакінуў допіс у кнізе скаргаў, дзе абвінаваціў яе ў навязванні беларускай мовы.

Як стала вядома Еўрарадыё, Людмілу Майстрэнку перавялі на іншы участак, яна больш не працуе ў пераходзе паміж станцыямі метро Кастрычніцкая і Купалаўская.

У метрапалітэне патлумачылі, што перавод на іншае месца не звязаны з моўным скандалам.

«Яе проста перавялі на іншы ўчастак. У нас іх некалькі па ўсёй лініі. Ад Кастрычніцкай да Малінаўкі. Куды падрабязна, я не магу сказаць. Дадам, што перавод з гэтай гісторыяй не звязаны. Больш за тое, наколькі я ведаю, яна атрымала падтрымку ад кіраўніцтва па выніках працы ў мінулым годзе», - патлумачылі ў прэс-службе метрапалітэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0