Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 27 студзеня ў 15.26 у цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне ад Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода аб перавышэнні фону іанізуючага выпраменьвання ў аўтамабілі, які праехаў праз кантрольную рампу.

Ратавальнікі, прыбыўшы на месца выкліку, выявілі перавышэнне радыяцыйнага фону ў задняй частцы кузава смеццявоза. Аўтамабіль паставілі на асобную стаянку, выставілі ачапленне ў радыусе 20 метраў.

Пры сартаванні смецця знойдзены пакет з аднаразовым падгузкам. Каля пакета было зафіксаванае перавышэнне нормы радыяцыйнага фону ў 37,5 разу. За 1,5 метра фонавыя значэння былі ў норме.

Папярэдні аналіз рэчыва, які знаходзіцца ў падгузку, паказаў, што гэта ёд-131. Перыяд яго паўраспаду складае 8 сутак, праз 48 сутак ўсталююцца дапушчальныя фонавыя значэння.

Пакет змешчаны ў металічную скрыню да ўтылізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0