Мінскія камунальнікі абзавяліся карпаратыўным календаром на 2017 год. У ім — фотаздымкі супрацоўніц гарадской сістэмы ЖКГ, паведамляе tut.by.
Каляндар выдаў цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама. Мадэлямі сталі аператары кантакт-цэнтра 115, спецыялісты па камунальных разліках адзінага разлікова-даведачнага цэнтра, а таксама іншых службаў камунальнай сферы.