Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 30 студзеня ўцекачы знойдзены пры засяленні ў адну з гасцініц горада Тальяці.
Пра іх паведаміла ў паліцыю адміністратар гасцініцы, якая бачыла ў інтэрнэце фатаграфіі ліцэістаў. У той жа дзень за ўцекачамі выехалі сваякі.
15-гадовы і 17-гадовы навучэнцы ліцэя машынабудавання і аўтамабільнага транспарту жывуць у Пінску з бацькамі. Яны пайшлі з дому 24 студзеня, прычым малодшы з хлопцаў уцёк праз балкон кватэры на першым паверсе.
Шукаць юнакоў пачалі з 25 студзеня пасля звароту ў міліцыю сваякоў. Ліцэісты стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, аднак раней з дому не ўцякалі.