Упраўленне Следчага камітэта па Мінску разбіраецца ў абставінах гібелі навучэнкі гімназіі.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова, цела 14-гадовай вучаніцы 9-га класа з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзенае днём 31 студзеня каля жылога дома ў Савецкім раёне сталіцы. Дом размешчаны паблізу гімназіі.

Цяпер следчыя завяршылі правядзенне агляду месца здарэння. Распачатая справа па ч. 1 арт. 145 КК (давядзенне да самагубства).

Для высвятлення ўсіх абставін, у тым ліку прычын і ўмоў гібелі непаўналетняй, апытваюцца сваякі, суседзі, аднакласнікі і педагагічны склад гімназіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?