Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 1 лютага аб'яўляе зніжкі 20%, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Ніжэйшымі на 20% будуць цэны на агародніну і фрукты, мясныя паўфабрыкаты, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя і касметычныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні. Таннейшымі на 20% таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы.

Зніжка прадугледжана і на абедзеннае меню ў сталовай, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці, разліўную каву.

На прадпрыемстве звярнулі ўвагу, што пры нізкіх тэмпературах гандаль плодаагародніннай прадукцыяй ажыццяўляецца толькі на гандлёвых месцах у адміністрацыйна-гаспадарчым корпусе і ў гандлёвых радах крытай часткі рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0